Сообщения

Сообщения за май, 2018

Увесь час уздоўж Дняпра

Изображение
Вывучэнне наваколля Оршы недалёка ад хаты атрымалася ўздоўж маляўнічага берага Дняпра. Адразу за мостам пачынаецца невялікае мястэчка садоўнікаў-аматараў, а можа нават і прафесіяналаў  Уздоўж ракі цягнецца некалькі такіх мястэчак наступных адзін за адным, і мяжы паміж імі не заўважыш, калі б не паказальнікі. Ехаць па тых месцам дастаўляе неверагоднае задавальненне, асабліва калі параўноўваць з нашай папярэдняй дарогай да Александрыі.  Адмысловай мяжой паміж гэтымі мястэчкамі і наступным сялом з’яўляецца невялікі раўчук).

Ворша — Александрыя

Изображение
Вандраванне з Воршы ў Александрыю, найболей вядомую вёсачку Беларусі, таму што ў ёй, нібы, нарадзіўся прэзідэнт той самай Беларусі) Жаданне здзейсніць гэта падарожжа з’явілася ў нас спантанна. За акном свяціла сонца і сядзець у хаце не хацелася, нягледзячы на не вельмі цёплае надвор’е. Перадусім трэба азначыць маршрут і прыкладны час. Google maps падказаў што да Александрыі 27,6 кіламетра, ну і выходзячы з часу якi ў нас быў, з 2х гадзін дня, было зразумела што гэтай паловы дня нам цалкам хопіць для вывучэння аб’екта