Ворша — Александрыя

Вандраванне з Воршы ў Александрыю, найболей вядомую вёсачку Беларусі, таму што ў ёй, нібы, нарадзіўся прэзідэнт той самай Беларусі) Жаданне здзейсніць гэта падарожжа з’явілася ў нас спантанна. За акном свяціла сонца і сядзець у хаце не хацелася, нягледзячы на не вельмі цёплае надвор’е. Перадусім трэба азначыць маршрут і прыкладны час. Google maps падказаў што да Александрыі 27,6 кіламетра, ну і выходзячы з часу якi ў нас быў, з 2х гадзін дня, было зразумела што гэтай паловы дня нам цалкам хопіць для вывучэння аб’екта 😀

Комментарии